Мазыране на абласным конкурсе рытарычнага майстэрства «Гавары са мной па-беларуску»

259

Цікавым і захапляльным стаў абласны конкурс рытарычнага майстэрства «Гавары са мной па-беларуску» сярод вучняў 9-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, які ў чарговы раз праведзены на Гомельшчыне.

У конкурсе прынялі ўдзел 58 навучэнцаў, 18 з якіх з’яўляюцца вучнямі 9, па 20 – 10 і 11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.


Вынікі мазырскіх ўдзельнікаў наступныя: Струк Анастасія (9 клас ДУА «Сярэдняя школа
№ 16 г. Мазыра») – дыплом І ступені; Ліс Ксенія (10 клас ДУА «Сярэдняя школа № 14 г. Мазыра») – дыплом ІІ ступені; Галавач Ірына (10 клас УА «Мазырскі дзяржаўны абласны ліцэй») – дыплом ІІІ ступені.

Дзмітрый КУЛІК.


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: