«Купалаўскія чытанні» ў гімназіі імя Я. Купалы

204

Вось ужо 8 разоў у сценах гімназіі імя Я. Купалы праводзілася важнае і значнае культурна-асветніцкае мерапрыемства «Купалаўскія чытанні», прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.

Конкурс накіраваны на выхаванне ў падрастаючага пакалення нацыянальнай свядомасці, патрыятызму, далучэнне вучняў да даследчай дзейнасці, павышэнне іх цікавасці да беларускай мовы, культурнай спадчыны свайго народа, гісторыі культуры роднай краіны, развіццё інтэлектуальнай і мастацкай творчасці.

Расце колькасць удзельнікаў чытанняў, роўна як і іх геаграфія. Сёлета ў мерапрыемстве на розных этапах і ў секцыях прынялі ўдзел 383 навучэнца з 12 раёнаў Гомельскай вобласці: Мазырскага, Калінкавіцкага, Лельчыцкага, Ельскага, Петрыкаўскага, Жыткавіцкага, Нараўлянскага, Жлобінскага, Гомельскага, Чачэрскага, Рэчыцкага, Веткаўскага. 176 навучэнцаў узнагароджаны дыпломамі.

Конкурс «Купалаўскія чытанні» праводзіцца заўсёды вельмі ярка, маляўніча, з запрашэннем ганаровых гасцей: навукоўцаў, паэтаў, выкладчыкаў МДПУ імя І. Шамякіна. Выпускаюцца зборнікі вершаў пераможцаў секцыі «Мой творчы радок».


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: