Мазыршчына: абеліскі Вялікага Подзвігу

280

У Мазырскім раёне згодна інфармацыі cпецыялістаў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама на дзяржаўным уліку знаходзяцца 42 воінскіх пахаванні, 32 з якіх — пахаванні Другой сусветнай вайны.

Воінскія пахаванні і помнікі, размешчаныя ў горадзе Мазыры:

-брацкая магіла (воінскае пахаванне  № 3643) па вул. Гагарына (на тэрыторыі грамадзянскіх могілак);
-месца масавага знішчэння (воінскае пахаванне № 5751) па вул. 17 Верасня;
-месца масавага знішчэння (воінскае пахаванне № 5752) па вул. Рыжкова;
-месца масавага знішчэння (воінскае пахаванне № 5753) па вул.Саета;
-брацкая магіла (воінскае пахаванне № 3642) па вул. Рыжкова (на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Курган Славы»).

Воінскія пахаванні і помнікі, размешчаныя на тэрыторыі Барбароўскага сельскага выканкама:

-брацкая магіла (воінскае пахаванне № 3634) у в. Барбароў.

Воінскія пахаванні і помнікі, размешчаныя на тэрыторыі Каменскага сельскага выканкама:

-брацкая магіла (воінскае пахаванне № 3621) у в. Мялешкавічы;
-брацкая магіла (воінскае пахаванне № 3635) у в. Бярозаўка;
-брацкая магіла (воінскае пахаванне № 7067) у в. В. Бокаў.

Воінскія пахаванні і помнікі, размешчаныя на тэрыторыі Козенскага сельскага выканакама:

-брацкая магіла (воінскае пахаванне № 3619) у н. п. Козенкі.

Воінскія пахаванні і помнікі, размешчаныя на тэрыторыі Крынічнага сельскага выканкама:

-брацкая магіла (воінскае пахаванне № 3623) у в. Бібікі;
-індывідуальная магіла Тарасава Мікалая Афанасьевіча (воінскае пахаванне № 3625) у в. Бібікі.

Воінскія пахаванні і помнікі, размешчаныя на тэрыторыі Махнавіцкага сельскага выканкама:

-брацкая магіла (воінскае пахаванне № 3620) у в. Махнавічы;
-магіла ахвяр фашызму (воінскае пахаванне № 6182) у в. Махнавічы;
-магіла ахвяр фашызму (воінскае пахаванне № 6180) у в. Забалацце.

Воінскія пахаванні і помнікі, размешчаныя на тэрыторыі Міхалкаўскага сельскага выканкама:

-брацкая магіла (воінскае пахаванне № 3636) у в. Міхалкі;
-брацкая магіла (воінскае пахаванне № 7068) у в. Кустаўніца.

Воінскія пахаванні і помнікі, размешчаныя на тэрыторыі Асавецкага сельскага выканкама:

-брацкая магіла (воінскае пахаванне № 3638) у в. Асавец;
-брацкая магіла (воінскае пахаванне № 3633) у в. Крынічная Града;
-брацкая магіла (воінскае пахаванне № 3639) у в. Вялікі Камень;
-магіла ахвяр фашызму (воінскае пахаванне № 6177) у в. Крушнікі (былая спаленая вёска Спрымачоў).

Воінскія пахаванні і помнікі, размешчаныя на тэрыторыі Прудкоўскага сельскага выканкама:

-індывідуальная магіла Краўчанка Вілія Андрэевіча (воінскае пахаванне № 3622) у в. Загорыны;
-брацкая магіла (воінскае пахаванне № 3637) у в. Прудок;
-індывідуальная магіла Невядомага салдата (воінскае пахаванне № 6492) у в. Мерабель.

Воінскія пахаванні і помнікі, размешчаныя на тэрыторыі Скрыгалаўскага сельскага выканаўчага камітэта:

-брацкая магіла (воінскае пахаванне № 3640) у в. Скрыгалаў;
-брацкая магіла (воінскае пахаванне № 7069) у в. Жахавічы.

Воінскія пахаванні і помнікі, размешчаныя на тэрыторыі Слабадскога сельскага выканаўчага камітэта:

-брацкая магіла (воінскае пахаванне № 6178) у в. Касцюковічы;
-брацкая магіла (воінскае пахаванне № 3641) у в. Слабада;
-магіла ахвяр фашызму (воінскае пахаванне № 6179) у в. Казіміраўка;
-магіла ахвяр фашызму (воінскае пахаванне № 6181) у в. Буда Казіміраўская;
-брацкая магіла (воінскае пахаванне № 6183) у в. Раманаўка;
-магіла ахвяр фашызму (воінскае пахаванне № 7070) у в. Чарамашня.

Наталля КАНОПЛІЧ.
(Матэрыял падрыхтаваны пры падтрымцы малодшага навуковага супрацоўніка
Мазырскага аб’яднанага краязнаўчага музея Таццяны Скрабейка).


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: