Маёй краіне – мая павага!

320

На Гомельшчыне працягваецца акцыя “Маёй краіне”.

Сёння грамадска-культурнае мерапрыемства адбылося ў Мазыры.

Ў межах акцыі была арганізавана дзейнасць спартыўных пляцовак, выставы дэкаратыўна-мастацкай творчасці і творчых праектаў настаўнікаў аддзела адукацыі; інтэрактыўнай пляцоўкі РА ГА “БРСМ, а таксама прафсаюзнай пляцоўкі  — “Мы разам!”.

Была забяспечана праца харчовых кіёскаў МТК “ААТ “Палессе”, “Прыпяцкі Альянс”, а таксама сувенірнай прадукцыі Мазырскай фабрыкі мастацкіх вырабаў. Безумоўна, жыхароў горада і гасцей сваім выступленнем  парадавалі артысты беларускай філармоніі, а таксама творчыя калектывы.

На працягу амаль двух часоў наваколле ў горадзе над Прыпяццю разам з надвячоркам накрывала музыка і цудоўныя песні, якія падымалі настрой усім тым, хто не прайшоў міма паркавай зоны па-над ціхаплыннай ракой. І было відавочна, што не пашкадаваў.

*Як зазначыў старшыня раённага каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Аляксандр Бобр, — мэта акцыі – звярнуць увагу грамадзян, і ў першую чаргу, моладзі да рэалізацыіканкрэтных спраў на карысць дзяржаве, а таксама – прапаганда інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу Мазыршчыны.Сюды адносяцца градска-патрыятычныя  мерапрыемствы, віншаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, тэматычныя выставы, прапагандуючыя нацыянальныя, культурныя, гістарычныя каштоўнасці беларускага народа. Дарэчы, Аляксандр Рыгоравіч зазначыў, што ведае шмат мазыран, якіх лёс у свой час закінуў па-за межы краіны, прызнаюцца што сумуюць па сваёй малой радзіме, якая дала ім жыццё, паставіла на крыло. І калі знаходзіцца магчымасць, то імчаць у Мазыр з розных куткоў далёкага і блізкага замежжа…

-– Накірунак па захаванні спадчыны, традыцый беларускага народа таксама мае вялікі і глыбокі сэнс, — гаворыцць загадчыца аддзела Мазырскага цэнтра нацыянальных культур і рамёстваў Наталля Харашкевіч, – і калектыў цэнтра накіроўвае свае сілы і творчыя намаганні на захаванне рамёстваў краю. Таму ў Мазыры не згубіліся сакрэты па стварэнні габеленаў, ткацтва, лазапляцення, вырабаў з саломы. Ва ўсіх гэтых матэрыялах жыве душа беларускага народа, які ўмее шчыра працаваць на роднай зямлі, мацаваць дабрабыт і радавацца кожнаму дню, дараванаму Госпадам.

– Безумоўна, накірунак акцыі «Маёй краіне – мой поспех» – адлюстроўвае асабістыя і калектыўныя перамогі, дасягненні і вынікі. Напрыклад, перамога ў спартыўных спаборніцтвах, школьных алімпіядах. Спіс добрых спраў можа доўжыцца бясконца, таму што гэта – суботнікі і розныя акцыі па добраўпарадкаванню, — Улічваючы, што я з’яўляюся старшынёй Савета Гомельскай вобласці дзіцячага  грамадскага аб’яднання спартыўны клуб “Сэйдакай”, – гаворыць галоўны трэнер клуба Наталля Гардынская, – то менавіта для нас значнай датай з’яляецца 15-годдзе клуба. За гэты час падрыхтавана шмат таленавітых спартсменаў, якія сталі майстрамі спорта.Увесь трэнерскі персанал – гэта нашы выпускнікі ў мінулым, што з’яўляецца нашым гонарам. Зараз у клубе займаецца каля 150 выхаванцаў рознага ўзросту, апантаных ідэяй авалодаць майстэрствам прыёмаў каратэ. Я ўпэўнена, што дзеці, якія займаюцца ў нашым клубе, гэта ў будучым працавітыя і сумленныя грамадзяне краіны, прытрымліваючыяся здаровага ладу жыцця, добрых паводзін, для якіх патрыятызм – не пусты гук…

***

Відавочна, што акцыя, ініцыянаваная вядучымі грамадскімі аб’яднаннямі рэгіёну пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, прайшоўшая ў Мазыры, традыцыйна была накіравана на аб’яднанне дзеячаў мастацтва Гомельскай вобласці: артыстаў, мастакоў, паэтаў, творчых калектываў, спартсменаў.

Завершыцца святочны марафон 8 жніўня ў Гомелі, каля Лядовага палаца.

Наталля КАНОПЛІЧ , фотаздымкі

Сяргея БАРАВІКА і Наталлі ГАНЧАРОВАЙ.

 


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: