Смачна есцi. Рэцэпт скумбрыі «Снежная каралева»

137

Людзi любяць рыбу ў розных варыяцыях: запечаную, вараную, смажаную i, вядома ж, салёную або вэнджаную. Вельмi смачная скумбрыя салёная, прыгатаваная ў дамашнiх умовах. Яна добрая як у пост, так i на святочным стале лiшняй не будзе.

Для прыгатавання неабходна ўзяць: на 2 буйныя тлустыя скумбрыi па 2 сталовыя лыжкi солi без горкi, зярнёнай гарчыцы i каляндры. Бяром спецыi па сваiм гусце (напрыклад, чорны молаты перац або сумесь для рыбы) 2 чайныя лыжкi, а яшчэ 2 лаўровыя лiсцiкi i 2 зубчыкi часнаку.

Рыбу размарозiць, адрэзаўшы хвасты i галовы, разрэзаць з боку хрыбта, выдалiць вантробы i косткi. Памыўшы, абсушыць, раскласцi фiле скурай унiз i раўнамерна пасыпаць часнаком, лаўровым лiстом, соллю i спецыямi. Рыбу згарнуць рулецiкам у харчовую плёнку i пакласцi на суткi ў маразiльнiк. Перад ужываннем трохi размарозiць i парэзаць на парцыённыя кавалачкi.

Падаючы да стала, упрыгожыць марынаваным агурком, варанай або кансерваванай фасоляй, запечанымi бураком i бульбай. Рыбу можна нарыхтаваць на запас i захоўваць у маразiльнiку. Пры неабходнасцi ў вас пад рукой – выдатная закуска на любы выпадак жыцця.

Прыемнага апетыту!


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: