Смачна есці. Рэцэпт з бульбы «Сытнае свята»

158

Гэтая страва заўсёды ўпрыгожыць ваш абедзенны стол і ў будні, і ў святы: на Новы год, на Вялікдзень ды на ўсіх днях нараджэння.

Возьмем: каля 2 кг бульбы, 500 г свініны, 100-150 г сала, 4 сярэднія цыбуліны, 1 пакецік маянэзу, 150-200 г цвёрдага сыру, соль, спецыі (па гусце).

Мяса і сала нарэзаць саломкай, перамяшаць, дадаць соль і спецыі. Абабраўшы ад лупіння бульбу, наразаем яе тонкімі кольцамі, солім, перчым. Цыбулю рэжам на паўкольцы.

Загадзя награваем духоўку і крыху – бляху, якую змазваем алеем. Цяпер настала чарга выкладваць на цёплую бляху ўсе падрыхтаваныя інгрэдыенты: першы слой – свініна з салам, другі – цыбуля, трэці – бульба, якую шчыльна паліваем маянэзам, а зверху пасыпаем сырам, надзёртым на буйной тарцы.

Бляху адпраўляем у духоўку і запякаем да гатоўнасці, аб якой сведчыць апетытная сыр­ная скурачка.

Прыемнага апетыту!


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: