У Мінску з’явіцца бульвар 17 Верасня і вуліца Сцяпана Злобіна

166

У адпаведнасці з рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 24 снежня 2021 г. № 354 ў Мінску прысвоены найменні новай вуліцы і бульвара.

Так, праектуемая вуліца № 4 у межах вуліцы Міхася Лынькова, вуліцы Пятра Глебкі, праезда Масюкоўшчына будзе насіць імя пісьменніка Сцяпана Злобіна (вуліца Сцяпана Злобіна («улица Степа́на Зло́бина»). У межах вуліцы Кірава, вуліцы Леніна, вуліцы Ульянаўскай, стадыёна «Дынама» з’явіцца «бульвар 17 Ве́расня» («бульвар 17 Ве́расня»).

Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Вольга АРДАШАВА.


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: