Запрашаюцца ўдзельнікі анлайн-віктарыны «Песняру прысвячаецца»

Супрацоўнікі цэнтральнай районнай бібліятэкі імя А.С.Пушкіна (сайт – mozyrlib.by) прапануюць усім жадаючым прыняць удзел у літаратурнай анлайн-віктарыне, прысвечанай юбілею Янкі Купалы.

Сёлета спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння славутага беларускага пісьменніка, народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, які вядомы і як драматург, перакладчык, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы.

Нарадзіўся будучы паэт 7 ліпеня 1882 года ў купальскую ноч, і гэтая акалічнасць сталася для яго знакавай. Яна прынесла яму літаратурны псеўданім.
Сімвалічна, што юбілей вядомага паэта прыпадае на Год гістарычнай памяці – гэта наша нацыянальная памяць, наша культурная спадчына.

Прапануемая да юбілею беларускага літаратара віктарына складаецца з некалькіх заданняў. За ўсе пройдзеныя этапы даюцца ключавыя словы. Кожны удзельнік, які дашле на электронны адрас бібліятэкі (mazyr_rcbs@mozyrlib.by) выніковую фразу, атрымае электронны сэртыфікат.

Прыняць удзел у віктарыне можна з дапамогай QR-кода.