Канстанцін Карнялюк: «Iдзi, беларус, сваёю дарогаю»

154

Яшчэ Джон Ленан сказаў: «Мне ўсё роўна, што вы скажаце, павінен быць мір – і кропка!» Яго словы сёння вельмі актуальныя…

Калі мы кажам, што Беларусь – самая міралюбівая краіна ў свеце, не заўсёды задумваемся, колькі велічнага, гераічнага і мужнага стаіць за гэтымі словамі. Які вялікі ўклад зрабілі героі-папярэднікі Бацькаўшчыны ў наша шчаслівае сёння. Нельга не ўсведамляць памкненне продкаў да таго, каб нацыя жыла ў адной краіне, дзе забяспечваліся б свабоды і магчымасці для развіцця, у тым ліку людзям іншых нацыянальнасцей. Дзе б утульна пражывалі прадстаўнікі розных веравызнанняў. І сёння Беларусь – адзін з нямногіх стабільных куткоў у свеце.

Наша краіна будзе і далей выконваць узятыя на сябе абавязацельствы па захаванні міру. Аляксандр Лукашэнка на пасадзе Прэзідэнта многія гады актыўна садзейнічае пагадненню на кантыненце. Беларускі народ, як талерантная і адкрытая нацыя, спрыяе ўзаемапаразуменню і супрацоўніцтву паміж сусе­дзямі. Мы – цэнтр Еўропы, важны і на­дзейны, і бяспечна злучаем яе з Азіяй.

Наша гісторыя – вялікі скарб

Словамі «Сардэчна запрашаем у Беларусь» мы вітаем гасцей, умеем і любім іх прымаць.

Мы шчыры народ і хочам сябраваць з усімі, свабодна гандля­ваць, размаўляць, сустракацца, право­дзіць культуралагічныя мерапрыемствы. У нас няма варожасці. Мы ведаем цану міру і Перамозе. Брэсцкая крэпасць-герой першай прыняла ўдары гітлераўцаў. Нашы сем’і страцілі ў Вялікую Айчынную кожнага чацвёртага, а ў некаторых раёнах – кожнага трэцяга ці нават другога… Амаль ва ўсіх вёсачках, пасёлках, гарадах Беларусі – шматлікія брацкія могілкі і мемарыяльныя мясціны, якія заклікаюць зямлян: такога больш не павінна паўтарыцца! У рэгіёнах працуюць музеі, дзе абавязкова ёсць тэматычныя аддзелы. Вайну так і назвалі, таму што ў рашаючы момант на барацьбу з ворагам здолела ўзняцца ўся Айчына – ад старога да малога…

Давайце ўспомнім перадгісторыю нашага новага свята – Дня народнага адзінства. У 1939 годзе ў гэты дзень – 17 верасня – адбылося ўз’яднанне раздробленага беларускага народа, што з’явілася актам гістарычнай справядлівасці. Жыхары атрымалі магчымасць развіваць дзяржаўнасць у рамках адзінага нацыянальна-тэрытарыяльнага стварэння. Зразумела, чаму сёння Беларусь так беражліва ставіцца да сваёй гісторыі, тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці. Яна стала добрым і ўтульным домам для прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, якія карыстаюцца роўнымі правамі і магчымасцямі. Я, як грамадзянін Беларусі, перакананы, што дзякуючы міралюбівасці, патрыятызму і згуртаванасці мы і ў ХХІ стагоддзі пераадолеем усе выпрабаванні. І Бацькаўшчына будзе квітнець і далей. На жаль, іншыя нацыі шмат разважаюць пра захаванне міру, а сконч­ваецца ўсё бойнямі, канфліктамі і супярэчнасцямі. Мір на Зямлі! Ніколі пра гэта не гаварылі столькі, як сёння. І ніколі на планеце не рабілі для гэтага так мала, як у наш час…

Для Беларусі заўсёды было важным развіваць міжнародныя стасункі. Мы паказвалі і даказвалі, што айчынныя духоўныя каштоўнасці глыбокія. І нам ёсць чым ганарыцца. Мы імкнемся да таго, каб рэалізоўваліся міжнародныя праекты ў галіне адукацыі, медыцыны, культуры, экалогіі. Ствараем новыя праекты, якія адлюстроўваюць нашу самабытнасць. Паказваем свету жудасці ваенных падзей і памкненні беларусаў да мірнага суіснавання з суседзямі.

Мы нікому не пагражаем, не патрабуем вярнуць тэрыторыі.

Наша жаданне адно – простае і зразумелае: будаваць спакойнае шчаслівае жыццё у супрацоўніцтве і садружнасці з усімі суседзямі. Мы заўсёды ішлі з адкрытым сэрцам, з кавалкам хлеба ў руках, а не з каменем. Мір і парадак на зямлі – найвышэйшая каштоўнасць, заваяваная продкамі.

Замежныя госці маюць магчымасць наведваць маляўнічыя мясціны нашага краю. Спакойная і гарманічная прырода ціхай і задуменнай Беларусі заклікае да міру і пагаднення, роздуму і розуму. У нас не так многа прыродных рэсурсаў, таму беларусы спакон веку прывыклі зарабляць на жыццё рукамі і інтэлектам. Аднак нам ёсць чым ганарыцца і што абараняць. Мы вырашаем маштабныя задачы ў эканоміцы і маем намер і далей нарошчваць айчынны экспарт. Пры гэтым актывізуем дзейнасць па пошуку новых рынкаў збыту. Эканомія, якасць і эфектыўнае кіраванне павінны стаць галоўнымі прыярытэтамі. Нельга займацца дзяльбой і разбазарваннем таго, што стагоддзямі накоплена нашымі папярэднікамі.

Мяне перапаўняе пачуццё гонару за з’яднанае грамадства, за мільёны землякоў свабоднай Беларусі. Мы стварылі жыццяздольную дзяржаву, якая стабільна развіваецца. Пабудавалі новыя дамы, школы, бальніцы, цудоўныя палацы культуры, спартыўныя арэны, сучасныя дарогі. Мадэрнізавалі тысячы прадпрыемстваў. А процістаянне паміж Захадам і Усходам прыводзіць толькі да эскалацыі канфліктаў, гуманітарных катастроф, рэзкіх спадаў узроўню жыцця і ўсеагульнай дэградацыі.

Адзіны народ – непераможны

Мы, беларусы, як талерантная і адкрытая нацыя, будзем садзейнічаць узаемапаразуменню і супрацоўніцтву на кантыненце, каб быць і надалей важным сувязным звяном паміж дзяржавамі і народамі. Працягнем развіваць Саюзную дзяржаву з брацкай Расіяй, цеснае ўзаемадзеянне з партнёрамі ў межах Еўразійскага эканамічнага саюза.

Адзінства і мэтанакіраванасць беларускага народа, яснасць право­дзімага кіраўніцтвам краіны курсу пабудзілі Захад паглядзець на нас пад пазітыўным вуглом. А спробы ізаляваць Беларусь, уведзеныя санкцыі шкодзяць многім. Гэта прыводзіць да сітуацыі, калі прайграюць усе – страляюць сабе ж у нагу. Лёгка стаць на шлях санкцый, але вельмі складана потым звярнуць з яго і жыць як раней. Таму не трэба заганяць сябе ў пекла. Нашы продкі сцвярджалі і даказвалі: калі народ адзіны, ён непераможны. Гістарычны шлях і вопыт абавязвае берагчы згоду ў грамадстве. Каб паспяхова рухацца наперад, трэба задзейнічаць усе рэзервы, праявіць талент, вытрымку, самаадданасць і рашучасць. Словам, паказаць той унутраны духоўны стрыжань, дзякуючы якому наш народ выходзіў пераможцам з любых сітуацый.

Як Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі, Аляксандр Лукашэнка вышэй за ўсё ставіць надзейную абарону інтарэсаў краіны, яе канстытуцыйных асноў і тэрытарыяльнай цэласнасці. Беларусь, як неаднаразова адзначаў Кіраўнік дзяржавы, ніколі нікому не пагражала і пагражаць не будзе. Жыць у міры – самае важнае на Зямлі. Ніводная вайна не можа зрабіць людзей шчаслівымі. Толькі мірнымі перамовамі трэба вырашаць пытанні. Каб цывілізацыя ўцалела, мы павінны культываваць навуку чалавечых узаемаадносін, жыць разам, мірна, на адной планеце.

Для мяне мір – гэта, найперш, тыя, каго я люблю. Гэта Бацькаўшчына, родныя, сям’я, сябры. Ён патрэбен, каб мы былі сапраўднымi людзьмі. Давайце імкнуцца, сябры, пакідаць на Зямлі добры след, каб яна не знікла бясследна.


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: