Канстанцін Карнялюк: «Неабыякавыя нататкі»

14

Як грамадзянін самай міралюбівай краіны ў свеце Рэспублікі Беларусь, я надзвычай узрадаваўся, што Дзень народнага адзінства з кожным годам набірае ўсё больш і больш традыцый. Гэтае гістарычнае свята патрэбна нам, беларусам і беларусачкам. Пра гэта пераканаўча сведчаць і мерапрыемсты бягучага года.

Абсалютна мае рацыю Прэзідэнт, які пакрэсліў, што культура нашай Бацькаўшчыны ўжо даўно стала неад’емнай часткай спадчыны ўсяго чалавецтва. І вельмі не па-дэмакратычнаму выступаюць тыя заморскія дзядзькі ды цётачкі, калі сёння руйнуюць помнікі Другой сусветнай, калі перапісваюць саму гісторыю вайны і міру, калі ашалела імкнуцца развязаць трэцюю сусветную. Вельмі шкада, што для некаторых наша тысячагадовая гісторыя – пусты гук….

Абсурд: тое, чым з маленства мы прывыклі ганарыцца, у нашых заморскіх і заакіянскіх ворагаў выкліке раздражненне і нянавісць. Горка, што Захад прывык навязваць усяму свету толькі сваё, нават не лепшага гатунку і яскасці. Лічу, што гэта вялікая памылка – навязваць іншым нацыям заходнія каштоўнасці, знішчаць культурную разнастайнасць Зямлі-матухны..

Насуперак варожым сілам, што імкнуцца пасеяць нянавісць ў Беларусі, іншых рэспубліках былога СССР, мы пастаянна праяўляем згоду і агульнасць духоўных традыцый і гістарычнага лёсу народа.

Мяне, як патрыёта, вельмі кранула, што Прэзідэнт менавіта ў Дзень народнага адзінства аб’явіў аб старце ўсебеларускай акцыі «Марафон адзінства». «Гэта будзе марафон трыадзінства традыцый: нацыянальнай культуры, якую беражліва захоўваем і развіваем, талентаў нашых людзей, якімі славіцца беларуская зямля, прыгажосці славянскай душы, якая напаўняе свет вакол гармоніяй і ўзаемаразуменнем», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Нам усім разам трэба навучыцца яшчэ больш разумна арганізоўваць сацыяльнае жыццё, выстройваць сістэму беларускага асветніцтва і адукацыі, прычым з вялікай павагай да творчага патэнцыялу асобы і трапяткой аховай усялякай культурнай традыцыі, шанаваць нацыянальную годнасць і ганарыцца сваёй культурай.

Беларусь багатая на асобы, кожная з якіх не толькі шмат робіць у сваім прафесійным полі, але сваёй актыўнай дзейнасцю закрывае вялікі абсяг – цэлы напрамак – нязробленага, пакуль адкрытага ў духоўнай, сацыяльна-гуманітарнай і культурнай сферах.

Гэта людзі высокай маральнай культуры і чысціні, акадэмічнага інтэлекту і глыбокай, сапраўднай адданасці Беларусі. І задача дзяржавы і грамадства – усяляк падтрымаць гэтых людзей, даць ім магчымасць рэалізаваць свой патэнцыял на карысць Бацькаўшчыны.


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: