Уборка кукурузы: запас бяды не чыніць

964

У мінулую нядзелю першыя тоны зялёнай масы кукурузы ў сянажныя ямы заклалі ў КСУП «Мазырская агароднінная фабрыка»

Для работнікаў гаспадаркі, па іх словах, гэтая ўборачная кампанія – адна з самых складаных. Культуры сеялі і апрацоўвалі па тэхналогіі, але надвор’е ўнесла свае карэктывы. Збожжавыя пацярпелі ад анамальнай спякоты, а для «царыцы палёў» тэмпературныя рэкорды і наступныя дажджы прыйшліся як нельга дарэчы.
Намеснік дырэктара па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі Аляксандр Пятровіч Мініч кажа, што ўраджай кукурузы ў гэтым годзе ў гаспадарцы нядрэнны. Тое, што кукуруза ўрадзіла, зразумела нават недасведчанаму ў аграноміі. Ва ўрочышчы «Джыгалаўка», што каля Мялешкавіч, кабіна кормаўборачнага камбайна ледзь узвышаецца над зялёнай сцяной. Тут культура «вымахала» ў некалькі метраў. Кузавы машын запаўняюцца за 5 хвілін. У гаспадарцы ўборцы падлягае 800 га, 750 з іх будзе прыбрана на зялёную масу. Яшчэ невялікую плошчу трэба будзе прыбраць і ў Нараўлянскім раёне. Вядома, гэтыя аб’-
ёмы не параўнаць з плошчамі РСУП «Эксперыментальная база «Крынічная» і з ГП «Саўгас-камбінат «Зара». Аднак і механізатараў тут менш, а значыць, аб’ём работ на кожнага прыпадае немаленькі.
Сёння за штурвалам палявога гіганта – вопытны механізатар Ігар Васільевіч Пятроў у сельскай гаспадарцы больш за 30 гадоў, 20 з іх – у гэтай гаспадарцы. Кажа, што працуе заўсёды ўлегцы, таму што шматгадовая звычка навучыла выконваць працу якасна, хутка і пры гэтым
асабліва не стамляцца. «Рукі самі робяць», – жартуе работнік гаспадаркі. У пары з ім, кіроўцам вялікага МАЗа, працуе Валерый Валянцінавіч Жыльскі. Мужчына ў дзень перавозіць каля 150 т – гэта 15-17 рэйсаў за дзень. Што і казаць, праца ў нашых сённяшніх суразмоўцаў не з лёгкіх. Але яны па-ранейшаму ідуць наперад, не дапускаючы промахаў і не скардзячыся на жыццё. І, менавіта, дзякуючы гэтым людзям, дабрабыт жывёлагадоўчай галіны – рэальнасць, а не нязбытная мара.
Юлiя ПРАШКОВIЧ. Фота Сяргея БАРАВIКА.


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: