Мабільны дадатак навучыць дзяцей размаўляць правільна

310

Размаўляць правільна дзяцей навучыць разумная праграма. Мабільны дадатак, які стане дапаможцам для бацькоў і лагапедаў, распрацоўваюць у Мінску. 

Ён прызначаны для развіцця артыкуляцыі ў вучняў малодшых класаў.

Галоўны плюс – вучыцца дзіцё будзе гуляючы. Выбiрае героя – і разам з ім выконвае заданні. Пры дапамозе камеры мабільны настаўнік пракантралюе, наколькі правільна дзіцё вымаўляе гукі. Калі ўсё атрымліваецца добра, разумная праграма ўзнагародзіць электроннага героя, напрыклад, цукеркай.   

ont.by


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: