Ведаеш свой край? Нацыянальны гістарычны музей Беларусі да 27 снежня прымае заяўкі на ўдзел у I Рэспубліканскім краязнаўчым форуме

168

Ён праводзіцца ў рамках Года малой радзімы і адбудзецца ў лютым 2020-га.

Да ўдзелу запрашаюцца краязнаўцы, супрацоўнікі ўстаноў культуры, адукацыі, навукі і інфармацыі, студэнты вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцы ўстаноў агульнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, наведвальнікі ўстаноў дадатковай адукацыі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

У межах форума плануецца падведзенне вынікаў конкурсу на лепшае краязнаўчае выданне, правядзенне прэзентацыі найбольш цікавых праектаў, выставы літаратуры.

З палажэннем аб правядзенні форума можна азнаёміцца на сайце музея — histmuseum.by.  

© Правда Гомель


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: