Шануй сваю гісторыю, чытай беларускую класіку!

138

З нагоды 76-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў супрацоўнікі Гомельскай мытні прынялі ўдзел у рэспубліканскім творчым конкурсе буктрэйлераў ГА БРСМ «Кніга з экрана». Для ўдзелу ў конкурсе неабходна было запісаць кароткі відэаролік пра кнігу, тэма якой звязана з Вялікай Айчыннай вайной. Конкурс праводзіўся ў рамках рэалізацыі напрамку дзейнасці ГА «БРСМ» «Беларусь – крыніца натхнення».

Супрацоўнікі мытні, члены першаснай арганізацыі ГА БРСМ Гомельскай мытні выбралі аповесць Васіля Быкава «Дажыць да світання» і разам з навучэнцамі мытных класаў ДУА «Сярэдняя школа № 19 г. Гомеля» стварылі буктрэйлер, які атрымаў перамогу ў абласным этапе конкурсу «Кніга з экрана» ва ўзроставай катэгорыі «Працоўная моладзь».

Ад імя Гомельскага абласнога камітэта ГА БРСМ супрацоўнікаў мытні павіншавалі з перамогай і ўручылі дыплом кіраўніку творчай групы, сакратару першаснай арганізацыі ГА БРСМ Гомельскай мытні Яўгену Нікіценку. Моладзь мытні актыўна прымае ўдзел у грамадскім жыцці горада і краіны, моладзевых праектах і акцыях, якія праводзяцца ГА БРСМ.

Завяршаючы відэаролік словамі «Хочаш быць у трэндзе?.. Шануй сваю гісторыю! Чытай беларускую класіку!», мытнікі спадзяюцца, што кніга спадабаецца чытачам і павысіць цікавасць грамадства да мастацкай літаратуры беларускіх аўтараў.

Наталля ГАНЧАРОВА.


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: