Любоў да роднага краю, пачынаецца з любовi да лiтаратуры i творчасцi землякоў

216

Юбіляры. Юбіляры. Аксаміты вашы мары.
140 год, Купала, Колас, зямля Радзімы ваш чуе голас.
А гэты голас крочыць праз вякі,
Бо праслаўляюць юбіляраў нашы землякі.

 Н. Руднiк

Сёлетні год юбілейны для класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. І з гэтай нагоды напрыканцы навучальнага года ў Козенскай сярэдняй школе Мазырскага раёна за круглым сталом адбылася незабыўная сустрэча з паэтам-земляком, членам саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандрам Рыгоравічам Калядой. Цёплая, задушэўная атмасфера ўсхвалявала, узрушыла вучняў і настаўнікаў. Спачатку згадалі багатае наследдзе, якое пакінулі беларусам Купала і Колас, а потым сканцэнтравалі ўвагу на творчасці госця – паэта-земляка. Аляксандр Рыгоравіч крыху расказаў пра сябе, творчы шлях і свае здабыткі. Адкрываліся старонкі паэтычных зборнікаў «Званы сумлення», «Берега», «На ладонях судьбы». Гучалі вершы паэта, а дзіцячыя вочы загараліся цікаўнасцю да паэтычнага майстэрства Аляксандра Каляды. У зале панавала цішыня, і толькі гучанне песень на словы вершаў паэта пад гітарны акампанемент мазырскага барда Міхаіла Копача парушала яе і міжволі нібы кружыла ў вальсе…

Сустрэча зацікавіла юных слухачоў і пакінула добрае ўражанне ўвогуле ў адносінах да паэзіі. Спадзяемся, што яна будзе першым штуршком да жадання вучняў пісаць уласныя вершы, музыку, працягваць творчыя шляхі як вядомых беларускіх класікаў Купалы і Коласа, а таксама мясцовых творцаў Каляды і Копача. Дарэчы, гэты год для Аляксандра Рыгоравіча таксама юбілейны: 14 чэрвеня ён адсвяткаваў 75-годдзе з дня нараджэння і 60-годдзе з пачатку паэтычнай дзейнасці.

Вучні і настаўнікі Козенскай сярэдняй школы напрыканцы сустрэчы шчыра падзякавалі паэта за незабыўную сустрэчу, пажадалі яму моцнага здароўя, дабрабыту і творчага плёну. Дзякуючы такім творчым людзям і паэтычнаму слову не знiкнуць на Палессі ні вершы, ні музыка, ні песні!

Святлана Дубень, Святлана МIХАЙЛАВА, Наталля РУДНIк, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры.

 


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: