“Слова” – новае абласное літаратурнае аб’яднанне

67

Яно накіравана на працу з творчымі людзьмі, як прафесіяналамі, так і пачаткоўцамі и ствараецца пры Гомельскай абласной пісьменніцкай арганізацыі.


Калі ты – таленавіты, хочаш, каб на цябе звярнулі ўвагу, быць у курсе ўсіх мерапрыемстваў, конкурсаў і семінараў, у тым ліку для маладых аўтараў, любіш дыскусіі на тэму мастацтва і не толькі, тэматычныя камерныя сустрэчы, хочаш расці творча і атрымліваць задавальненне ад зносін з цікавымі і паспяховымі людзьмі, то табе сюды

“Слова” пачынае сваю працу ў фармаце двух семінараў – паэзіі і прозы. Першы семінар паэзіі адбудзецца 28 студзеня ў 12.00 у Славянскай бібліятэцы-філіяле Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І.Леніна.

Новае літаб’яднанне не з’яўляецца эканамічнай ці палітычнай арганізацыяй, не з’яўляецца юрыдычнай асобай і дзейнічае ў адпаведнасці з прынятым Палажэннем і Статутам Саюза пісьменнікаў Беларусі ( у частцы творчага супрацоўніцтва).


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: