Беларусь адзначае сёння Дзень роднай мовы. Далучыліся да свята і маленькія мазыране

56

Кожны год 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы людзі прызнаюцца ў любові да матчынага слова.

У Бельскай базавай школе з мэтаю з узбагачэння слонiўкавага запаса, актывiзацыi маўленчай дзейнасцi для вучняў праводзiлася гульня «Любiце, ведайце i шануйце родную мову». Дзецi прынялi ўдзел у рубрыках «Адным словам», «Перакладчыкi», «Кот у мяшку», «З беларускага на рускi» i iншых.

Кожны вучань зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, таму што ў мове захавана гісторыя нашага народа. Калі ты нарадзіўся беларусам, калі ты жывеш на беларускай зямлі, нельга не любіць родную мову. Менавіта, яна злучае людзей у адзін народ.

Дарэчы, навучанне ў гэтай установе адукацыі адбываецца на беларуская мове.


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: