Годна служаць нашы землякі

173

Мэтанакіраванасць, дысцыплінаванасць і прынцыповасць – якасці, якія неабходны любому вайскоўцу. Поспех у службе ў многім залежыць ад таго, наколькі салдат можа быць адказным, умее ўдасканальваць веды і вопыт, спалучаць патрабавальнасць з клопатам аб саслужыўцах. Менавіта такімi зарэкамендавалі сябе падчас тэрміновай службы вайскоўцы вайсковай часці 07147: малодшы сяржант Уласаў Мiкiта Васiльевiч i яфрэйтар Панфiленка Мiхаiл Уладзiмiравiч.

На тэрміновую службу хлопцы закліканы Мазырскім ваенным камісарыятам.

З першых дзён яны паказалі вялікія поспехі ў вучобе па баявой і фізічнай падрыхтоўцы, дапамагалi сваім таварышам не толькі словам, але і справай. Кіраўнiцтва вайсковай часцi хутка заўважыла высокія прафесійныя якасцi салдат.

На працягу ўсёй службы яны адказна падыходзiлi да выканання сваiх функцыянальных абавязкаў i пастаўленых задач. Маладыя спецыялісты былі гатовы ў любы момант прыйсці на дапамогу сваiм таварышам.

У вайсковай часцi 07147, дзе служылi Уласаў Мiкiта i Панфiленка Мiхаiл, ганарацца поспехамі вайскоўцаў, а разам з тым удзячны iх бацькам за тое, што выхавалі добрых сыноў і надзейных абаронцаў Айчыны. Жадаем і верым, што хлопцы і ў грамадзянскім жыцці будуць паспяхова служыць нашай Радзіме.

Ганна Ланчук,
старэйшы афiцэр па iдэалагiчнай рабоце i iнфармацыi, маёр.


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: