«Волат беларускага слова» Анлайн-віктарына якая праводзіцца з нагоды 140-годдзя Якуба Коласа

205

3 лістапада 140 гадоў таму нарадзіўся вялікі народны паэт Беларусі Якуб Колас, творчасць якога знаёма кожнаму з дзяцінства.

Супрацоўнікі Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна прапануюць усім жадаючым прыняць удзел у літаратурнай анлайн-віктарыне, прысвечанай юбілею народнага паэта. Віктарына складаецца з некалькіх заданняў. За ўсе пройдзеныя этапы будуць давацца ключавыя словы, а кожны ўдзельнік, які дашле на электронны адрас бібліятэкі выніковую фразу, атрымае электронны сертыфікат.

Прыняць удзел у віктарыне можна з дапамогай QR-кода альбо на сайце бібліятэкі mozyrlib.by.

Тэрмін правядзення: лістапад–снежань.

Месца правядзення: сайт Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна. Кантактны тэлефон: 24-33-85, Кузоўкіна Аксана Віктараўна.


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: