У Мазырскім драматычным тэатры выступіць легенда этна-музыкі Іван Кірчук

84

25 чэрвеня вядомы беларускі музыка і даследчык Іван Кірчук прэзентуе фольк-містэрыю «Споведзь пад стрэхамі» на сцэне Мазырскага драматычнага тэатра імя І. Мележа. Гэта музычны монаспектакль, які складаецца з песень, тэкстаў і меладычных узораў, сабраных падчас этнаграфічных экспедыцый па Беларусі. У аўтэнтычным выглядзе і ў аўтарскай апрацоўцы. 

Праз традыцыйныя песні і замовы аўтар раскрые шлях чалавека ад нараджэння да смерці. Дзеянне будзе суправаджацца дэманстрацыяй рэканструкцыі народных абрадаў і найгрышамі на шматлікіх гістарычных музычных інструментах. У тым ліку прагучаць гуслі, дуда, акарына, ліра, жалейка і іншыя.

Кожны выступ Івана Кірчука — гэта глыбокае пагружэнне ў самабытную беларускую народную філасофію. Наведнікаў чакае містычнае падарожжа ў свет старажытных замоваў, песень і мелодый.

Пачатак спектакля — у 19 00. Квіткі набывайце ў касе Мазырскага драмтэатра імя І. Мележа!


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: