З нагоды 140 гадоў з дня нараджэння беларускага класiка Янкi Купалы прадстаўляем творчасць мазыран

Свой псеўданiм Iван Дамiнiкавiч Луцэвiч – пясняр беларускага слова – выбраў невыпадкова. Паэт хацеў падкрэслiць моцнае жаданне: жыццём i песняй служыць свайму народу, дапамагчы яму знайсцi жаданую папараць-кветку, кветку шчасця, як зазначаў яшчэ калісьці на пачатку XIX стагоддзя.

Малюся я небу, зямлi i прастору,
Магутнаму Богу – усясвету малюся,
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны народ Беларусi.

Янка Купала – непаўторны талент, у якiм увасабляецца сiла беларускага народа, прыгажосць яго духоўнага багацця, глыбокая гуманнасць, мудрая фiласофiя. Купалава творчасць – цудоўна-непаўторнае люстэрка, у якiм праўдзiва, ярка, хвалююча адбiлася шматграннасць жыцця i барацьбы беларускага народа за сваю гiсторыю, за чалавечыя правы. «Пiсаць аб народзе, па-народнаму i для народа» – такi дэвiз Купалы на ўсiх этапах яго творчасцi. Здаецца, i ведаеш творы паэта, а ўсё роўна кожны раз, калi разгортваеш яго кнiгу i пачынаеш чытаць, адкрываеш для сябе нешта новае.

Дарэчы, верш «Мая малітва» Янка Купала напісаў 5 ліпеня 1906 года, а радкі песняра актуальныя і зараз, таму што краіна чакае ад нас, беларусаў, сыноўняй любові і надзейнасці, упэўненасці і адказнасці за будучыню пакаленняў:

Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Ужо больш не шалелі над роднай зямлёй.

 Я буду маліцца да яснага сонейка,
Няшчасных зімой саграваць сірацін,
Прыветна па збожных гуляючы гонейках,
Часцей заглядаці да цёмных хацін.

 Я буду маліцца да хмараў з грымотамі,
Што дзіка над намі гуляюць не раз,
Каб жаль над гаротнымі мелі бяднотамі,
Градоў, перуноў не ссылалі падчас.

Я буду маліцца да зорак і жаліцца,
Што гасяць сябе надта часта яны,
Бо чуў, як якая з неба з іх зваліцца,
З жыцця хтось сыходзе на вечныя сны.

 Я буду маліцца да нівы ўсёй сілаю,
Каб лепшаю ўродай плаціла за труд,
Збагаціла сельскую хату пахілую,
Надзеі збытымі ўбачыў наш люд.

 Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Не вылі над роднай зямлёй, над табой.

Купалава Малітва загучала і як песня-гімн у 1994 г. на 25-годдзі ансамбля «Песняры» на «Славянскім базары ў Віцебску. Аўтар музыкі – Алег Малчан.

 

* * *

Імя Янкі Купалы праходзіць таксама праз творчасць мазырскіх паэтаў, для якіх, як і для Анатоля Малюка, яно стала свайго роду арыентырам для творчага пошуку, а таксама асабістага развіцця, што сцвярджае пра неўміручасць паэзіі песняра:

Сядзеў ля рэчкі я, бывала,

Глядзеў на плынь рачной вады.

Прыходзіў да мяне Купала –

Прарок «Жалейкі» малады…

Раз прачытаў: «Яго не стала…»

Не верце гэтаму! Заўжды

Прыходзіць да мяне Купала,

Жывы, бунтарскі, малады.

У час імклівы, хуткацечны

Ва ўсім відаць яго хада.

Купала будзе з намі вечна,

Як хлеб, як сонца, як вада!

* * *

Чырвонай ніткай імя песняра праходзіць і праз творчасць паэтэсы Галіны Дашкевіч, якой атрымалася ў свой час ажыццявіць вобразы купалаўскіх гераінь на тэатральнай сцэне Мазырскага тэатра.

Зоська

Ззяюць радасцю вочы,

Песня льецца ракою –

Зоська, Зосечка, Зося,

Што, дзяўчынка, з табою?

 

Лёгкi ветрык бярозкам,

Усхваляваўшыся, шчыра

Расказаў, што ix Зоська

Панiча палюбiла.

 

Да яго на спатканнi

Кожнай ночы ўцякае

I на самым свiтаннi

Дамоў прыбягае.

 

Захацеў лёгкi ветрык

Напiцца вадзiцы,

Перадаў тую вестку

Празрыстай крынiцы.

 

Зашумелi бярозкi,

Зажурчала крыніца:

«Зося, Зосечка, Зоська,

Што ты poбiш, сястрыца?

 

Ён панiч, ён багаты.

Ты ж – галота, дзяўчына,

Ён пацешыцца тpoxi,

А потым пакіне.

 

У багатага сэрца

У грудзях быццам камень,

Сцеражыся ад смерцi –

Не вадзiся з панамi».

 

Усмiхнулася Зоська,

Зазiрнула ў вадзiцу.

– Ой, сяброўкi-бярозкi,

Ой, сястрыца-крынiца,

 

Не кажыце нiчога

Благога – не трэба.

Толькі месячык знае

I зорачкi ў небе,

 

Як яго пакахала

Я сэрцам дзявочым,

Як яго я чакала

I днямi, i ўночы.

 

Ён мяне называе

Русалкай сваёю,

Ды калiсьцi, напэўна,

I буду я ёю,

 

Бо люблю гэта царства

Русалак-сястрычак,

Там яны нібы рыбкi,

Гуляюць у вадзіцы,

 

То на бераг выходзяць

I пecнi спяваюць,

Потым зноўку галоўкi

У вадзiцу хаваюць.

 

Ззяюць радасцю вочы,

Песня льецца ракою.

Зоська, Зосечка, Зося,

Што, дзяўчынка, з табою?

 

* * *

Маладосць мая прайшла на сцэне,

Акрылiла, узнесла да нябёс…

Без тэатра шэрым i няпэўным

Я пераканана – быў бы лёс.

 

Я была чароўнаю прынцэсай,

Хiтраю праныраю-лiсой,

А ў жыццi – дзяўчынаю з Палесся,

Сцiплаю Клiмовiча дачкой.

 

Я была Паўлiнкаю i Зоськай,

Песняю Купалы расцвiла,

Зашумела стройнаю бярозкай,

Васiльком Максiмавым ўзышла.

Многiм снiцца, што яны лятаюць,

Над зямлёй – бы птушкi зiхацяць,

Я ж на сцэне ў снах cвaix лунаю,

Мне ўжо ix нiколi не суняць.

 

* * *

Я iгpaлa Паўлiнку,

Як нiколi раней не iграла,

Мне здалося, што з залы

На мяне пазipae Купала.

 

Ён сядзеў задуменны,

Нечым вельмi падобны на тату,

Я касу заплятала

I Якiмку праводзiла з хаты,

 

I гасцей сустракала,

I аплаквала горкую долю,

I спявала, як птушка,

Над радзiмым гняздом на прыволлi.

 

Я iграла Паўлiнку,

Як нiколi раней не iграла,

Мне здалося, што з залы

На мяне пaзipae Купала.

 

Гэтым позiркам шчырым

І цяпер маё сэрца сагрэта,

Хоць даўно не Паўлiнка,

А хутчэй яе мaцi – Альжбета.

 

Песня Купалы

Купалава песня ў сэрца запала,

Купалава слова iмкнецца ў прасцяг.

Зямля бессмяротнасць падаравала

Свайму песняру. Ён заўжды ў гасцях.

 

У хаце сялянскай, у цэху, у школе

Сярод яснавокiх гарэзаў-дзяцей –

Ён там, дзе сяброўства, дзе бiтва за волю,

Дзе праца нястомна i дружна гудзе.

 

Задумныя, добрыя вочы паэта

Усмiхаюцца, быццам у душу глядзяць,

Купалава песня лунае над светам,

Яе нашым дзецям i ўнукам спяваць.

 

Яна – як жытнёвае спелае поле,

Яна – як палескiя сосны да хмар,

Жыве, разлiваецца свежа, прывольна,

Жыве Беларусi вялiкi пясняр.

 

Жыве наш Купала – узнёслы, свабодны,

Наперад народ беларускi вядзе,

Наперад з запаленай сэрцам паходняй 

Iдзе ў агромнiстай грамадзе.

Падрыхтавала Наталля КАНОПЛІЧ.