У Мазыры далучылiся ды святкавання Мiжнароднага дня роднай мовы. Сёння арганiзавaна прома-акцыя «Дзень моўнай прыгажосцi»

113

У гарадской бібліятэцы №7 адбылася літаратурная гульня «Ветлівыя словы беларускай мовы». Шмат ветлівых слоў ёсць у беларускай мове. На кожную жыццёвую падзею, на кожны выпадак існуюць свае словы ветлівасці. Людзі даўно заўважылі, што гэтыя словы не простыя, а чароўныя. Чытачы ўспаміналі ветлівыя словы на рускай мове і слухалі, як яны будуць гучаць па-беларуску. З задавальненнем дзеці прымалі ўдзел у гульнях «Ветліва-няветліва» і «Будзь уважлівым», адгадвалі загадкі, складалі з двух частак прыказкі і прымаўкі, прысвечаныя дабрыні, ветлівым словам, сяброўству, добрым паводзінам. Школьнікі адказвалі на пытанні віктарыны, тэста «Наколькі ты ветлівы чалавек». Вучні ўдзельнічалі ў гульне і стараліся размаўляць на беларускай мове, чыталі вершы беларускіх паэтаў: П. Броўкі, М. Мятліцкага, Т. Кляшторнай, В. Віткі і інш. Увазе чытачоў была прадстаўлена кніжная выстава «Вобразная, вольная, пявучая, мова беларуская мая!». Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі закладкі-памяткі з ветлівымі словамі.

Гарадская дзіцячая бібліятэка №4 правяла моўную хвілінку «Таямніцы роднай мовы». Удзельнікі мелі магчымасць паказаць сваё валоданне роднай мовай. З вялікай цікавасцю яны шукалі адказы на пытанні пра гістарычнае мінулае нашага народу, разгадвалі моўныя красворды, паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў, а таксама з вялікім інтарэсам складалі з двух частак беларускія прыказкі і адгадвалі загадкі. А на галінках маленькага дрэва размясціліся птушкі Беларусі, з якімі ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся бліжэй і даведаліся пра іх жыццё.

Таксама ў дзіцячай бібліятэцы для чытачоў прайшла літаратурная скарбонка «Чароўны свет беларускай казкі». Бібліятэкар паведаміў хлопчыкам і дзяўчынкам, што казкі даюць незабыўныя ўрокі маралі, вучаць сумленнасці, сціпласці, працавітасці, душэўнай чуласці і дабрыні. Дапамагаюць адчуць прыгажосць роднага слова, мудрасць народа, вучаць дабрыні і міласэрнасці. Дзеці з вялікім задавальненнем адказвалі на пытанні казачнай віктарыны. Усе жадаючыя мелі магчымасць пазнаёміцца з лепшымі казкамі, сабранымі на выставе «Беларускія казкі для дзетак».

У Слабадской сельскай бібліятэцы прайшла акцыя «Старонкі з роднай скарбонкі». На працягу дня бібліятэкар прапаноўваў раскрыць скарбонку беларускай мовы з дапамогай прыказак і прымавак. Дзеці шукалі іх у дзіцячых беларускіх кніжках і зачытвалі. А прыказкі, якія яны выцягвалі з кошыка, зачытвалі і тлумачылі іх сэнс. Юныя чытачы з задавальненнем праводзілі свае моўныя адкрыцці ў мудрасці народных прыказак і прымавак пра надвор’е, родную старонку, працу, бацькоў.

Прома-акцыя праходзіла ў аддзеле абслугоўвання цэнтральнай раённай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна. Карыстальнікам бібліятэкі было прапанавана зачытаць урывак з кнігі ці цытату аб прыгажосці роднай мовы з твораў беларускіх аўтараў. Чытачам прыемна было нагадаць творы, якія яны раней чыталі. Гэта і «Каласы пад сярпом тваім» У. Караткевіча, «Сэрца на далоні» І. Шамякіна і іншыя. Зацікавілі і новыя творы, якія папоўнілі наш фонд: «Вершнікі на дарозе» М. Латышкевіч, «Паразумецца з ветрам» А. Казлова, «Таямніцы назваў» Г. Аўласенкі.

Чытачы цэнтральнай бібліятэкі таксама прынялi ўдзел у адкрытым мікрафоне «Мова родная — багацце народнае». Нягледзячы на тое, што ў паўсядзённым жыцці мы не так часта карыстаемся беларускай мовай, сёння ўвесь дзень гучалі творы знакамітых паэтаў на нашай роднай мове. Удзельнікі мерапрыемства малі магчымасць дэкламаваць вершы У. Карызны, Я. Коласа, Я. Купалы, П. Броўкі, М. Танка та інш. Яны разгадвалі аўтарскія загадкі, знаходзілі пачатак і канец прыказак, шукалі правільныя адказы на пытанні віктарыны «Беларускія народныя святы і абрады».


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: