Аб слаўных традыцыях мазырскай керамікі

2819

Па-першае, я – паляшук…

Майстры Мазырскай фабрыкі мастацкіх вырабаў працягваюць удала спалучаць спрадвечна народныя традыцыі з сучаснай дэкаратыўна-прыкладной творчасцю.

У структуры вытворчасці фабрыкі сувенірная прадукцыя займае каля 50 %, астатнія – вышытыя і швейныя вырабы. Сёння жанчыны фабрычныя могуць ганарыцца, што ў іх сілах вытрымаць самую сур’ёзную канкурэнцыю не толькі на ўнутраным рынку, але і на знешнім. Фабрыка, дарэчы, выконвае заказы любой складанасці як на давальніцкіх умовах, так і выкарыстоўваючы свой матэрыял. Выраб спецадзення на экспарт уносіць пэўны баланс, раўнавагу, у гаспадарча-эканамічныя пытанні. Але ўсё ж робіць прадпрыемству добрае імя не гэта. Дзівосныя вырабы з лазы, шыкоўная сувенірная кераміка – вось за што любяць і цэняць Мазырскую фабрыку мастацкіх вырабаў не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Аб слаўных традыцыях мазырскай керамікі, палешукоўскіх матывах, а таксама аб сувенірных іміджавых керамічных прадуктах на заказ, якія сёння актыўна прапануе фабрыка, мы размаўляем з яе дырэктарам Святланай Уладзіміраўнай Бандарчук.

– Зусім хутка, 27 верасня, – святочны дзень для работнікаў ДВГА «Белмастацпромыслы» і ўсіх арганізацый, якія ўваходзяць у яго склад. Разам мы робім неацэнны ўклад у захаванне традыцый беларускай культуры. Творчых вам здзяйсненняў, фінансавага дабрабыту, нязгаснай цікавасці з боку грамадскасці да вашай справы!

Карыстаючыся выпадкам, шчыра віншую з прафесійным святам усіх работнікаў нашай фабрыкі. Дабрабыту вашым сем’ям, шчасця, радасці і задавальнення ад нашага тонкага рамяства!

Вытворца мастацкіх вырабаў з керамікі Марына Мікалаеўна Бараноўская.

Аб народным, вечным, сваім

– Сёння ўсе керамісты максімальна загружаны працай. Вельмі рада, што ў гэтым годзе ў нас папаўненне 5 маладымі работнікамі, праўда, частка дзяўчат паступіла вучыцца далей па прафесіі, затое прыйшоў да нас малады чалавек, які паспяхова сумяшчае сваю вучобу з нашым няпростым рамяством і галоўнае пры гэтым – плануе развівацца ў сваёй творчасці. Ведаеце,  наша праца трымаецца як раз менавіта на такіх – з высокай самааддачай, працавітых, Богам пацалаваных людзей. Кадравае пытанне – адно з самых вострых у нашай галіне. У нас шмат ідэй, якія тычацца развіцця, напрыклад, такога кірунку як народная вышыванка. Упэўнена, спадніцы, кашулі, блузы з аўтэнтычнымі арнаментамі, закадаваныя на дабрабыт, каханне, поспех, шчасце і многае іншае, могуць карыстацца попытам. Усё – наша, спрадвечнае! Лічу абавязкам, задачай № 1 гэта прапагандаваць, несці ў масы. Хай яны і не будуць вырабамі для ўсіх: для дзелавога дрэс-кода, напрыклад, гэта наўрад ці магчыма актуаліза- ваць, – гаворыць Святлана Уладзіміраўна. – У добрыя часы фабрыка паспяхова спецыялізавалася на такім адзенні, але былі ўмовы, пры якіх мы вымушаны былі дыверсіфікаваць вытворчасць. Зараз спрабуем вярнуць страчанае. Шмат у чым гэта ўдасца, калі ўсё ж атрымаецца знайсці і зацікавіць спецыялістаў, якія зробяць аўдыт раней праведзенай працы па зборы мясцовых традыцый у вышыўцы, а таксама сістэматызуюць свае думкі на гэты конт і стануць ідэйнымі натхняльнікамі новых калекцый адзення з народнымі матывамі. Упэўнена, нацыянальнае адзенне з арнаментам – гэта ўпэўнены крок да самаідэнтыфікацыі, выдатны спосаб наблізіцца да традыцый, сродак ажывіць іх у сабе.

Вытворца мастацкіх вырабаў з керамікі Наталля Аляксандраўна Селядцова.

Аб жывых рысах з добрым гумарам

– Сёння на Мазырскай фабрыцы мастацкіх вырабаў працягваюць жыць і развівацца творчыя традыцыі, закладзеныя вядомым керамістам Мікалаем Пушкаром, яны вядомыя  далёка за межамі нашай рэспублікі. Ствараючы народныя вобразы беларусаў-палешукоў, ён успрымаў навакольны  свет гэтак ярка і самабытна, што ў сваім родзе быў унікальным. Ён казаў: «Задача кожнага творцы – вылучыць нешта цікавае з нашага жыцця, каб паказаць гэта людзям. Жыццё наша складаецца з мноства дробязяў, смешных і трагічных. Часта мы не заўважаем гэтага. Калі пісьменнік піша невялікі аповед, то ён, як праз павелічальнае шкло, даследуе нейкі канкрэтны эпізод у найбольшай яго праяве. Вось прыблізна так раблю і я. Кажуць, што смех падаўжае жыццё. Бязмежна быў бы шчаслівы, каб у гэтым, хоць бы трошкі, дапамагла мая гліна…»  I колькі cапраўднага ў яго вырабах! Шырока расчыненыя вочы, нос бульбай, шчырая ўсмешка… Вобразы вядуць у глыб беларускага Палесся, у свет легенд, песень, казак, паданняў, звычаяў,  адлюстроўваюць каларыт усяго беларускага, ствараюць          характэрныя рысы жыхароў Мазыршчыны.

Унікальныя работы і Міхаіла Васкоўскага – яшчэ аднаго сапраўднага майстра, Майстра з вялікай літары, які дасканала перадаваў асаблівасці палескага характару, тыпажу, касцюма. Вырабы, выкананыя ў рэдкай старадаўняй тэхнікi дымлення, кераміка ў так званай глазуры – кожная праца непаўторна!

Гліна ажывала ў іх руках. І да гэтага часу жыве ў іх сервізах, скульптурах, свістках, падсвечніках…

Мастак Наталля Аляксееўна Марціновіч.

Аб арыгiнальных вырабах

–  Аб нашай кераміцы заўсёды кажу з задавальненнем, з натхненнем. Як вы ведаеце, у гэтыя вырабы мы вырашылі ўнесці больш колеру – ажывіць гліну! Гэта сам па сабе жыватворны матэрыял, але цяпер ён зайграў новымі фарбамі.

Падтрымліваючы спадчыну Пушкара, Васкоўскага, мы працягваем гаварыць пра ўсё беларускае. Стараемся выкарыстоўваць арнамент, нашы, палескія, матывы. Паказваць усю непаўторнасць, прыгажосць нашага краю. Няхай гэта будзе аб’ёмнае пано, карпаратыўны падарунак, характэрная, фактурная скульптура,  дэкаратыўны падсвечнік або малюсенькая скарбоначка, больш прызначаная для дзяцей. Прыемна, што ўсё больш прадпрыемстваў і арганізацый бачаць сэнс дзякаваць сваім работнікам за стараннасць і адказнасць, прыстойнасць і працавітасць, падносячы ім сімвалічныя сувеніры. Асабліва хочацца падзякаваць кіраўніцтву «Мазырскага дасведчанага лясгаса», «Мазырскага машынабудаўнічага завода», «Мазырсоль», саўгаса-камбіната «Зара», «Мазырскага спіртагарэлачнага завода», «Прыпяцкага Альянсу» за тое, што выбіраюць нас. Прыемна адзначыць, што да нас звяртаюцца прадпрыемствы не толькі нашага рэгіёну: МАЗ, БелАЗ, БелЭЗ і інш. Распрацоўваем і пано, магніты, плакеткі з выявай славутасцяў самых розных гарадоў, пераважна абласных цэнтраў – такія сувеніры асабліва добра разыхо- дзяцца ў дні горада.  Мы гатовы працаваць пад заказ і з прыватнымі асобамі. Прыходзьце!

Вольга АРДАШАВА.

Фота Сяргея БАРАВIКА.


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: